25.09.2014 / 23:01

Вандроўка «Менск – горад мастацтваў» з Сяргеем Харэўскім — 28 верасня 3

Беларускі Калегіюм запрашае 28 верасня на сяброўскую вандроўку «Менск – горад мастацтваў». Правядзе яе мастацтвазнаўца і гісторык архітэктуры Сяргей Харэўскі.

Лёсы якіх слынных мастакоў звязаныя з Менскам? Мы пабачым адрасы, дзе жылі й працавалі творцы розных эпохаў: Юзаф Пешка і Юзаф Азямблоўскі, Валянцін Ваньковіч і Фердынанд Рушчыц і Міхаіл Кікоін, Хаім Суцін, Уладыслаў Стрэмінскі і Мэір Аксельрод, Оскар Марыкс і Натан Альтман. Дзе быў праведзены першы ў СССР публічны мастакоўскі пэрфоманс? Дзе быў забіты мастак і выдатны руплівец захавання гісторыка-культурнай спадчыны, Лявон Баразна? Дзе адбываліся сходы славутае суполкі мастакоў-дысідэнтаў «На паддашку»?

А таксама: лёсы геніяў і злачынцаў, менскія падзямельлі й адрасы БНР, трагэдыі й сьвятыні.

Збор 28 верасня а 10.30 ля Ратушы (пл. Свабоды 2А), ля карэты губернатара. Працяг экскурсіі – 2 г.30 хвлн.(з карэкцыяй на стан надвор’я).

Вандроўка не носіць камерцыйнага характару і ўдзел у ёй абсалютна бясплатны. Запрашаюцца ўсе ахвотныя.

0
Павел / Адказаць
26.09.2014 / 11:33
Праект "Вандроўкі ў мінулае" запрашае працягнуць экскурсійны фэст пасьля экскурсіі спадара Харэўскага і пасьпець шмат чаго цікавага пабачыць у гэтыя апошнія цёплыя дні турыстычнага сезону: 27.09.2014 г. (субота): 14.00 - 16.00 - Знаёмства з Пляцам Волі (http://vk.com/event77559782) 18.00 - 20.30 - Легенды і гісторыі старога гораду (http://vk.com/event77504173) 28.09.2014 г. (нядзеля): 14.00 - 16.00 - Менская Кальварыя (http://vk.com/event77504322) 18.00 - 20.30 - Легенды і гісторыі старога гораду 2 (http://vk.com/event77504441)
0
Павел / Адказаць
26.09.2014 / 12:44
Шаноўнае спадарства! Экскурсія ў 14.00 у суботу не адбудзецца, а другая суботняя перанесена на 19.00!
0
кацярына / Адказаць
24.10.2014 / 23:19
пабывала у вандроуцы з сяргеем харэцким у магилеве-была зачаравана и горадам, и цудоуными байками спадара сяргея, хацелася б вельми прыняць удел у экскурсии па Менску!! кали гэта адбудзецца?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру