У Пружанах на вуліцы Касцюкова 26 верасня легкавы аўтамабіль пашкодзіў газавую трубу. Вадзіцель з месяца здарэння ўцёк.

Як паведаміў прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, у 0.37 інфармацыя аб гэтым паступіла ў Пружанскі раённы аддзел па НС. Работнікамі аварыйнай газавай службы праведзены работы па зніжэнні ціску ў газавай сетцы (да 0,5 атмасферы) для накладання бандажу на пашкоджаную трубу. Уцечка газу ліквідавана ў 2.24. 

На месцы разрыву працавалі аварыйна-аднаўленчая брыгада прадпрыемства «Пружанырайгаз», тэхніка і супрацоўнікі МНС і Пружанскага РАУС. 

Асноўныя спажыўцы газавай сеткі не адключаліся. Металічная газавая труба дыяметрам 50 мм, рабочы ціск газу — 3 атмасферы. 

Па газаправодзе ажыццяўляецца газазабеспячэнне Пружанскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Газ выкарыстоўваецца для працы ацяпляльных катлоў у восенька-зімовы перыяд. На момант аварыі ацяпляльны перыяд не пачаты, газ не спажываўся. 

Замену пашкоджанага ўчастка плануецца завяршыць да 13.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?