Дэтальны і рэалістычны паказ баёў у сучасных камп'ютарных гульнях, кнігах і іншых медыя можа сведчыць аб тым, якімі будуць баявыя дзеянні ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі, лічаць удзельнікі праекту міжнароднага аналітычнага цэнтра Atlantic Council

«Да мяне прыйшла думка, што мастацкія творы на гэтую тэму маюць пераканаўчую сілу і інтуітыўна шмат у чым правільныя. У прыватнасці, у сфэры выкарыстання і знаёмых нам, і новых тэхналогій», — адзначыў экспэрт Стывен Грандмэн, які распачаў праэкт «Мастацтва будучай вайны»

Такім чынам, сучасныя камп'ютарныя гульні, фільмы і кнігі пра будучыя войны не толькі дэманструюць фантазію творцаў, але і пераконваюць мільёны людзей у тым, што менавіта такімі могуць быць войны — то бок у нечым з'яўляюцца прароцтвам, якое збываецца таму, што людзі ў яго могуць паверыць.

Афіцыйны трэйлер «Call of Duty: Black Ops 2».

Для працы Грандмэн запрасіў, напрыклад, аднаго з галоўных распрацоўшчыкаў звышпапулярнай гульні «Call of Duty: Black Ops» Дэйва Энтані.

«Мы і не думалі, што хтосьці вырашыць скантактавацца з творчымі людзьмі, каб прагназаваць будучыя канфлікты і прыроду гэтых канфліктаў. Тое, што яны звярнуліся да нас, было абсалютна нечаканым. Нашай працай будзе ламаць звыклыя структуры і падыходзіць да справы з зусім іншай перспектывы», — зазначыў Энтані.

У праэкце таксама прымуць удзел іншыя вайсковыя аналітыкі, у тым ліку старшыя афіцэры арміі ЗША, а таксама людзі мастацтва, напрыклад, знакаміты аўтар сцэнарыяў да фільмаў пра Бэтмэна Дэвід Гоер.

Рэальны начны бой у Іраку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?