Dalia Stalauskienė

Dalia Stalauskienė

У Беларусі 29 верасня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах прагназуецца туман. Вецер чакаецца заходні ўмераны.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3—9 градусаў, днём паветра прагрэецца да 13—20 градусаў.

З серады, 1 кастрычніка, сіноптыкі абяцаюць пахаладанне.

Сайт pogoda.by прагназуе на сераду-чацвер толькі 6—8 градусаў цяпла ўдзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0