Фестываль прайшоў у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі. Ідэя яго правядзення належыць зорным беларускім атлетам з дабрачыннага праекту «Мары збываюцца», у тым ліку славутай плыўчысе Аляксандры Герасiмені.

Дарэчы, Аляксандра не ўпершыню збірае на адной пляцоўцы прадстаўнікоў беларускага спорту i звычайных беларусаў. Але ж цяперашні праект асаблівы, бо мае «моўны падтэкст».

Аматары здаровага ладу жыцця спаборнічалі ў шасці дысцыплінах: міні-футболе, стрытболе, лёгкай атлетыцы, плаванні, бадмінтоне і гіравым спорце. Апроч таго, прапаноўваліся вясёлыя спаборніцтвы ў «шпурлянні мабільных тэлефонаў на дальнасць» ці ў 30-метровым забегу сярод мужчын з дзяўчынай на плячах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?