На сайце «Беларускага партызана» з'явіўся чарговы запіс у блогу беларускага палітолага Ігара Драко. Гэтым разам ён прысвечаны заявам прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайце наконт Расіі і называецца: «Утихомирить Далю, или как помочь Литве».

Напісаны артыкул у досыць паблажлівай манеры:

«Прэзідэнт Літвы Грыбаўскайце нядаўна нагаварыла такога, што становіцца страшна за палітычнае здароўе літоўскага грамадства, — піша Драко. — «Расія — тэрарыстычная дзяржава; Захад не разумее, наколькі Расія ў рэчаіснасці небяспечная; Пуцін не спыніцца, пакуль не раздзеліць Украіну; далейшая яго агрэсія будзе накіравана на Прыбалтыку і Польшчу; і г.д. і да т.п.».

Драко адзначае, што «аднак часам усё-такі трэба рэагаваць на такія — амаль наркаманскія — фантазіі першай асобы дзяржавы, з якой Расія мае мяжу, хай і невялікую, толькі ў Калінінградскай вобласці.

І вось тут як нельга дарэчы прыйдзецца саюзнік Расіі — Беларусь».

«У рамках Мытнай (або Еўразійскай) тройкі (пакуль тройкі) нам трэба дамагчыся права «глядзець» за Літвой,

усе заходнія фонды, якія распаўсюджваюць дэмакратыю і якія падтрымліваюць фарміраванне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, знаходзяцца ў Вільні. Наша «глядзенне» за Літвой будзе сіметрычным адказам», — адзначае ён.

Таксама ён раіць: «Палітыкам Літвы варта быць стрыманей, інакш у многіх літоўскіх бізнесменаў, якія зарабляюць на Беларусі і Мытным саюзе, узнікнуць праблемы. Праблемы у працадаўцаў — праблемы ў наёмных рабочых. Так і скажам: «Так, мы ўвялі свае санкцыі, бо дзеянні вашых палітыкаў могуць нашкодзіць нам. Падумайце пра іншых палітыкаў. Пра такіх, якія спакайней рэагуюць на Расію».

У профілі Ігара Драко ў Facebook пазначана, што ён працуе ў ЕГУ (ўніверсітэт працуе ў Вільні, дарэчы) і кампаніі «Гавары праўду».

Праўда, яго імя знікла са спісу «твараў кампаніі» на сайце грамадскай ініцыятывы, як было раней.

У пачатку чэрвеня розгалас набыў іншы допіс Драко на сайце «Беларускага партызана», дзе ён пісаў, што падзел Украіны выгадны Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?