Госці ехалі з Літвы, з Гродна. І было куды — амаль тры гады доўжылася рэканструкцыя.

Спадзяванні на добрае надвор’е ў гэты дзень, 25 верасня, можна лічыць апраўданымі. Падчас канцэрта аркестра Фінберга на вуліцы госці хоць і трэсліся ад холаду, затое не моклі.

— Традыцыя не парушылася: на дзень народзінаў Агінскага зноў сонца, — задаволеная Таццяна Ражава, намесніца загадчыка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама. — Хоць і было холадна, аднак надвор'е, у параўнанні з наступным днём, калі ад раніцы пачалася залева, проста цудоўнае.

Усе мерапрыемствы, запланаваныя на гэты дзень, адбыліся. Выстава «Паланэзы на вяртанне» запрацавала, экскурсіі прайшлі.

Калі ж вы прапусцілі адкрыццё, але хочаце наведаць маёнтак і пераначаваць там, то гэта пакуль што можаце выключыць са сваіх планаў. Раней чакалася, што дзевяць аднапакаёвых нумароў запрацуюць пасля таго, як канчаткова здадуць маёнтак.

Як распавяла Таццяна Ражава, адкрыццё – гэта яшчэ не канец усіх падрыхтоўчых прац. Нумароў давядзецца чакаць. І колькі часу – пакуль невядома. Але спецыяліст запэўніла, што дакладна менш, чым паўгода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?