Глядзець канал можна з сёньняшняга дня праз спадарожнік ад 18‑й гадзіны.

Дасяжны да прагляду таксама афіцыйны сайт тэлеканалу www.belsat.eu.

На сайце пакуль няшмат відэаматэрыялаў. Можна паглядзець хіба прэзентацыйны ролік, у якім апавядаецца пра тыя праграмы, што будуць у эфіры «Белсату». Ёсьць таксама расклад праграмаў на сёння. Недасяжныя пакуль нават разьдзелы «Форум», «Чат», «Блог» і «Кантакт».

Затое ў разьдзеле «Як нас знайсьці» падрабязна тлумачыцца працэдура настройкі спадарожнікавай антэны на сыгнал «Белсату». Кіраўніцтва каналу абяцае, што са студзеня яго можна будзе глядзець праз магутны спадарожнік «Сырыюс». Пакуль жа «Белсат» перадаецца праз спадарожнік «Астра».

Вось яго настройкі: Астра1KR: 10773 MHz, Н, 22000, 5/6.

буг; інф. Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0