29.09.2014 / 21:06

Беларускі транспартны тыдзень пройдзе з 7 па 9 кастрычніка ў Мінску 1

З 7 па 9 кастрычніка ў Мінску пройдзе Беларускі транспартны тыдзень.

Форум уключае VIII Міжнародную спецыялізаваную выставу «Транспарт і лагістыка — 2014», III Міжнародную спецыялізаваную выставу «Лагістычны інжынірынг — 2014», VIII Беларускі транспартна-лагістычны кангрэс, а таксама шэраг міжнародных мерапрыемстваў, семінараў, канферэнцый і круглых сталоў. 

Як паведаміла прэс-сакратар Міністэрства транспарту і камунікацый Алена Саланенка, Беларускі транспартны тыдзень збярэ кіраўнікоў і дэлегацыі профільных ведамстваў усіх краін — суседзяў Беларусі. З іх удзелам пройдуць пасяджэнне Савета дзяржаўных адміністрацый марскога і рачнога транспарту краін СНД, юбілейнае XXXV пасяджэнне Міжурадавага савета дарожнікаў СНД, міжнародная канферэнцыя «Сітуацыя і перспектывы літоўска-беларускага супрацоўніцтва ў сферы транспарту і лагістыкі», круглы стол «Перспектывы і бар'еры развіцця транспартна-лагістычнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Польшчай», круглы стол «Беларуска-латвійскае ўзаемадзеянне ў сферы транспартнай лагістыкі».

На семінарах, круглых столах і канферэнцыях будуць прадстаўлены перспектывы развіцця транспартнай інфраструктуры Мінска, разгледжаны пытанні экалогіі і энергаэфектыўнасці на транспарце, развіццё чыгуначных грузавых перавозак на еўра-азіяцкім рынку транспартных паслуг у 2015 годзе, удасканаленне структуры авіяперавозак і транспартнага абслугоўвання ў нацыянальным аэрапорце Мінск. У межах Беларускага транспартнага тыдня пройдзе II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Грамадскі транспарт — аснова гарадской (рэгіянальнай) мабільнасці. Меры па павышэнні якасці пасажырскіх перавозак», круглы стол «Індэкс эфектыўнасці лагістыкі Сусветнага банка — 2014. Меры па павышэнні рэйтынгу Рэспублікі Беларусь», а таксама навукова-практычны семінар «ІТ у транспарце і лагістыцы. Геаінфармацыйныя і навігацыйныя тэхналогіі».

Яшчэ адным мерапрыемствам Беларускага транспартнага тыдня будзе VIII Беларускі транспартна-лагістычны кангрэс, удзельнікі якога абмяркуюць праблемы і перспектывы развіцця галіны. 

Падчас пленарнай дыскусіі кіраўнікі Міністэрства транспарту і камунікацый, Міністэрства гандлю, Дзяржаўнага мытнага камітэта, Беларускай чыгункі, профільных асацыяцый і замежныя эксперты абмяркуюць асноўныя кірункі павышэння канкурэнтаздольнасці і інвестыцыйнай прыцягальнасці беларускай транспартна-лагістычнай сістэмы.

Удзельнікі спецыялізаваных выстаў «Транспарт і лагістыка», «Лагістычны інжынірынг» прадэманструюць усе віды сучасных транспартных сістэм і абсталявання для іх, тэхналогіі і тэхніку для праектавання, будаўніцтва, рамонту і абслугоўвання розных відаў транспартных камунікацый, паслугі па перавозцы грузаў і пасажыраў, сістэмы кіравання запасамі, а таксама інфармацыйныя і абслугоўваючыя сістэмы для транспарту і лагістыкі. У выставах возьмуць удзел больш як 100 кампаній з 11 краін (Аўстрыя, Беларусь, Бельгія, Германія, Іран, Казахстан, Латвія, Літва, Малдова, Польшча, Расія).

0
Renessaince / Адказаць
30.09.2014 / 10:40
Па-беларуску даволі зручна й лягічна будзе называць яго «транспартным тРыднем» ;)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру