Весці цяпер размову аб масіраваным павелічэнні зарплат у Беларусі не даводзіцца. Аб гэтым сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з членамі савета палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу.

Аляксандр Лукашэнка запэўніў у нязменнасці адпаведнага курсу, але падкрэсліў, што грамадзян неабходна ў большай меры арыентаваць і на выкарыстанне ўласных магчымасцей.

«Я, як і вы, вельмі зацікаўлены ў тым, каб падтрымліваць насельніцтва. Але я публічна і часам у жорсткай форме звяртаю ўвагу на тое, што дзяржава не ствараецца для таго, каб карміць кагосьці, хто не вельмі хоча на сябе працаваць, — заявіў ён. — Нашы людзі, хто хоча, могуць жыць добра. Трэба паступова беларусаў схіляць да таго, што дзяржава дапаможа, але лепш разлічваць на сябе».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў цяперашняй сітуацыі не трэба разлічваць на вялікі рост зарплат.

«Трэба мець на ўвазе, што мы цяпер перажываем не найлепшыя часы ў сувязі з зацяжным эканамічным крызісам. Гэта нават не крызіс — асобныя дзяржавы нахіляюць увесь свет, каб вырашыць некаторыя праблемы. Безумоўна, нам цяжка супраціўляцца. Нам трэба прыстасавацца і выжыць у гэтай сітуацыі. Таму весці сёння размову аб масіраваным павелічэнні заработнай платы не даводзіцца. Гэты перыяд трэба спакойна перажыць. Хаця патроху мы спрабуем у гэтых адносінах дапамагчы людзям», — сказаў Лукашэнка.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?