Reuters.com

Reuters.com

Каліфорнія стала першым амерыканскім штатам, якія вырашылі заканадаўча ўрэгуляваць сэксуальную актыўнасць студэнтаў у кампусах дзяржаўных універсітэтаў.

Новы закон, падпісаны губернатарам Джэры Браўнам, у Каліфорніі называюць «Yes means yes» («Так» азначае «так»).

Згодна з дакументам, перш чым аддацца любога роду сэксуальным уцехам, студэнты павінны заручыцца «станоўча выяўленай, яснай і добраахвотнай» згодай усіх удзельнікаў.

Мяркуецца, што гэта павінна быць менавіта згода, а не «маўчанне або недастаткова эфектыўны супраціў».

Юрысты кажуць, што згода можа быць і невербальнай, калі яна выяўлена «выразна і недвухсэнсоўна».

Дакумент абвяшчае, што асоба, якая знаходзіцца ў стане сну, алкагольнага або наркатычнага ап'янення, а таксама без прытомнасці такую згоду даць не здольна.

У студзені гэтага года прэзідэнт ЗША Барак Абама выступіў з ініцыятывай па барацьбе з сэксуальным гвалтам, у прыватнасці, у студэнцкіх гарадках.

Адна з пяці

Паводле ацэнак амерыканскіх уладаў, кожная пятая жанчына за гады вучобы ва універсітэце падвяргаецца сэксуальнаму гвалту.

Паводле дадзеных міністэрства адукацыі ЗША, у дзясятках універсітэтаў і каледжаў краіны выяўленыя парушэнні, дапушчаныя пры расследаванні такіх выпадкаў.

Як спадзяюцца прыхільнікі закона, ён зменіць уяўленне грамадства пра тое, што такое згвалтаванне.

«Існуе шырока распаўсюджанае меркаванне, што калі напад не звязаны з ярка выяўленымі гвалтоўнымі дзеяннямі, то ён не лічыцца згвалтаваннем», —заявіла выданню San Jose Mercury News актывістка Універсітэта Берклі Софі Карасек.

Крытыкі, у сваю чаргу, адзначаюць, што новы закон «небяспечна пашырае тлумачэнне тэрміну «сэксуальнае дамаганне».

Прадстаўнікі грамадскай арганізацыі «Нацыянальная кааліцыя ў падтрымку мужчын» асудзілі дакумент, назваўшы яго дакументам, што ненавідзіць мужчын.

Яны сцвярджаюць, што з дапамогай прынятага закона «могуць быць разбураныя нявінныя жыцці», бо дакумент, па іх словах, заахвочвае ілжывыя абвінавачванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?