Фота Андрэя Лянкевіча

А 21-й гадзіне ад 300 да 700 чалавек запалілі сьвечкі на набярэжнай Сьвіслачы ля Траецкага прадмесьця і стаялі ў цішыні 15 хвілін. Ланцуг удзельнікаў флэш-мобу расьцягнуўся ад моста на вуліцы Багдановіча да моста на «Востраў сьлёз» – гэта каля 310 мэтраў. Людзі стаялі ў некалькі шэрагаў, тварам да вады, у якой адлюстроўваліся сотні агенчыкаў сьвечак.

Гэткім чынам удзельнікі флэш-мобу выразілі сваю жалобу з нагоды рэпрэсій і падтрымку тым, хто пацярпеў ад рэжыму.

Перад тым, як разысьціся, удзельнікі акцыі падабралі сьмецьце, якое было на набярэжнай, каб сродкі масавай інфармацыі не змаглі прыпісаць ім «засьмечваньне тэрыторыі».

У інтэрнэце зьявілася неправераная інфармацыя пра затрыманьні пасьля акцыі.

Паводле otporby.

Фатаграфіі з суполкі by_mob.

Фатаграфіі з сайту otporby

Фатаграфіі з сайту Хартыі’97

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0