30.09.2014 / 13:12

У Лідскім раёне разбіўся самалёт Су-25 ВПС Беларусі абноўлена 12

У Лідскім раёне пацярпеў крушэнне самалёт Су-25. Аб загінулых або пацярпелых пакуль няма звестак.

30 верасня ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці пацярпеў крушэнне ваенны самалёт Су-25. Пра гэта TUT.BY паведамілі адразу некалькі крыніц. Інфармацыі аб загінулых і пацярпелых пакуль няма.

Атрымаць каментар у Міністэрстве абароны пакуль не ўдалося.

Як паведаміла ў сваім Facebook Юлія Ганчарова, «на месцы крушэння самалёта самалёта ў Гродзенскай вобласці ўжо пачала працаваць следчая група. Па ходзе будзем інфармаваць.

Загінулых і пацярпелых няма».

Як дадае Еўрарадыё, здарэнне адбылося каля 11.50. Падчас правядзення планавых палётаў Су-25 116-й штурмавой авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны «ў выніку пазаштатнай сітуацыі згубіў кіраванне». Лётчык катапультаваўся, яго ўжо знайшлі, ён не пацярпеў. 

На зямлі пацярпелых і разбурэнняў таксама няма — штурмавік зваліўся ў бязлюднай мясцовасці, паведамляе By24.org.

Для высвятлення прычын авіякатастрофы ў Міністэрстве абароны Беларусі створана спецыяльная камісія. Аб спыненні палётаў Су-25 у прэс-службе ваеннага ведамства пакуль не паведамляюць.

By24.org дадае, што самалёт Су-25 быў распрацаваны ў пачатку 1970-х гадоў XX стагоддзя ў савецкім АКБ імя Паўла Сухога. Усяго было выпушчана 1320 адзінак. У ліку эксплуатантаў Су-25 засталося толькі тры краіны — Расія, Украіна і Беларусь, усім ім самалёты дасталіся пасля распаду СССР у працэсе падзелу маёмасці савецкіх ВВС.

Усяго на ўзбраенні ВПС Беларусі да сёння было 18 самалётаў Су-25 і 5 вучэбна-баявых СУ-25УБ. Усе яны базуюцца на аэрадроме 116-й гвардзейскай Радамскай Чырванасцяжнай штурмавой брыгады ў горадзе Ліда.

0
Ільюха / Адказаць
30.09.2014 / 14:27
Главное что летчик жив отстался.... Они и так бедняги летают на технике, которая явно не в самом лучшем состоянии... P/S Уж больно часто падают Су-25, то под Новогрудком (пилот погиб), то на Кубани (пилот погиб) Да и вообще не мне Вам рассказывать, вот читайте http://ria.ru/spravka/20130923/965316744.html#14120796667231&message=ready&relto=register
0
frogfoot / Адказаць
30.09.2014 / 14:46
старая савецкая рухляць
0
путинец / Адказаць
30.09.2014 / 15:26
в странах кавказа есть и в казахстане frogfoot ф22 и ф35 разбиваются. старая советская рухлядь? польша и румыния ещё на миг 21 летают
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру