Беларускі арнітолаг Дзяніс Кіцель выявіў у Беларусі новы від птушак — пячураўку-зарнічку. 

Як паведамляе прэс-служба грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ), адкрыццё было зроблена арнітолагам у вёсцы Сасновы Бор Расонскага раёна Віцебскай вобласці. «У гэтых месцах жыве шмат птушак, але я прыехаў менавіта за зарнічкай, таму што апошнім часам назіраецца шмат рэгістрацый гэтага віду ў суседніх краінах. І я падумаў: можа, і ў нас ёсць?» — сказаў Кіцель. 

У Беларусі зарэгістраваныя чатыры віды пячуравак: пячураўка-трашчолка, пячураўка-ценькаўка, пячураўка-будаўнічок і зялёная пячураўка, адзначылі ў АПБ. У верасні-кастрычніку пячураўкі ляцяць з Еўропы на зімоўку ў Азію і Афрыку, аднак Беларусь звычайна не ляжыць на шляху іх міграцыі. 

Раней Дзяніс Кіцель першым выявіў у Беларусі яшчэ два віды птушак — горную пліску (у 2009 годзе) і чайканосую крычку (у 2012-м). У перспектыве арнітолаг плануе знайсці таксама каральковую пячураўку, пячураўку-талаўку і стрынатку-рэмез. 

У Беларусі на сёння афіцыйна зарэгістраваныя 323 віды птушак. Яшчэ пяць відаў, уключаючы пячураўку-зарнічку, чакаюць рэгістрацыі ў Беларускай арнітафаўністычнай камісіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?