Па інфармацыі «Нашай Нівы», на наступным тыдні ў Беларусь прыедзе штогадовая дэлегацыя расійскіх журналістаў. Яны наведаюць як рэгіёны краіны, у прыватнасці, Брэсцкую вобласць, гэтак і сталіцу. Напрыканцы іх знаходжання адбудзецца прэс-канферэнцыя з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.

Прэс-туры для расійскіх журналістаў аплочваюцца з дзяржаўнага бюджэта. Плюс да ўсяго на прадпрыемствах, якія наведвае дэлегацыя, ім робяць падарункі. А пасля сустрэчы з Лукашэнкам – асобны набор прэзентаў.

Такі візіт для расійскіх журналістаў будзе праводзіцца ўжо ў дванаццаты раз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?