Пасля разгромнага пройгрышу ў Порту стала модна пісаць «БАТЭ ўжо не той». І шмат тлумачэнняў чаму каманда ў Лізе чэмпіёнаў шанцаў не мае, а ўсе астатнія матчы прайграе, калі не з лікам 0:6, то блізка каля гэтага.

Фота Сяргея Зініна.

Фота Сяргея Зініна.

Матч другога тура Лігі чэмпіёнаў супраць «Атлетыка» з Більбаа (Іспанія) пасаромеў скептыкаў. БАТЭ прадэманстраваў узорны футбол. Хіба што ў славутай сустрэчы з мюнхенскай «Баварыяй» было нешта падобнае. І ўжо ў першай сустрэчы групавога раўнда на «Барысаў-Арэне» дасягнуў заслужанай перамогі.

Першы гол забіў Дзяніс Палякоў, які ідэальна падсцеражыў далёкую стойку пасля вуглавога ў выкананні Максіма Валадзько. Гэтую перадачу вельмі добра падкарэктаваў Мікалай Сігневіч, які быў у барысаўцаў на вастрыні атакі.

Увогуле, варта заўважыць, што БАТЭ выйшаў на гульню без лідараў. Траўмаваны капітан Дзмітрый Ліхтаровіч, а месца ў цэнтры паўабароны нечакана заняў малады Яўген Яблонскі. Замест Радзівонава ў нападзенні з’явіўся Мікалай Сігневіч. А ролю атакуючага паўабаронцы заняў Аляксандр Карніцкі.

Карніцкі быў найлепшым на полі ў складзе БАТЭ. Футбаліст, які амаль цэлы сезон правёў у цяні у верасні выйшаў на аптымальную форму. Ён удала дырыжыраваў атакамі сваёй каманды, а таксама выконваў працу і ў абароне.

Таму абсалютна справядліва, што другі гол забіў менавіта ён. Не абышлося без невялікага рыкашэта. Для брамнікай Ірайсаса гэта быў вельмі непрыемны ўдар – 2:0.

Адбылося гэта за чатыры хвіліны да свістка на перапынак. Здавалася, трэба вытрымаць гэтыя імгненні і пайсці на адпачынак з камфортнай перавагай. Але Арыц Адурыз скараціў перавагу – 2:1.

У другім тайме БАТЭ меў мноства шанцаў павялічыць перавагу. Самае галоўнае, што каманда не стала прыціскацца да сваіх варот, шукаць шчасця на гульні па ўтрыманню ліку. Частая бяда беларускіх клубаў, што фізічна яны саступаюць супернікам, але гэта не пра гэты матч. У БАТЭ ўсё было як мае быць.

На апошніх хвілінах Ермаковіч нават выпусціў на поле другога нападаючага – Віталя Радзівонава. У адным з момантам яму крыху не хапіла хуткасці, каб выбегчы адзін на адзін.

У цэлым БАТЭ ўпэўнена давёў матч да перамогі – 2:1. Наступны матч 21 кастрычніка на «Барсаў-Арэне» супраць данецкага «Шахцёра». Хочацца верыць, што на гэтым матчы будзе аншлаг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?