Больш за дзясятак амерыканскіх вайсковых спецыялістаў у галіне барацьбы з незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі і ваеннага планавання накіраваліся ў Кіеў, каб дапамагчы ўкраінскім Узброеным сілам.
Адна з групаў будзе ацэньваць патрэбы ўкраінскай арміі ў баявой тэхніцы і аналізаваць, як ЗША могуць найбольш эфэктыўна аказаць ёй падтрымку, паведаміла The Washington Times прэс-сакратар Пентагона Эйлін Лэйнес.
Таксама амерыканскія афіцэры будуць вучыць украінцаў найноўшым спосабам планавання ваенных аперацый.
Яшчэ адна каманда экспертаў ацэніць стан украінскай вайсковай медыцынскай службы і вырашыць, якія медыкаменты і іншыя медыцынскія матэрыялы патрэбныя ёй найперш.
Гэтая ж група складзе і доўгатэрміновую праграму развіцця вайсковай медыцыны ва Украіне.
У выніку эксперты ўсіх кірункаў складуць адпаведныя рэкамендацыі для Міністэрства абароны ЗША і Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў узброеных сілаў ЗША.
Цяпер чытаюць
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

Каментары