Настасся Доль, фота Ірыны Арахоўскай
Улетку Настасся Доль з сябрамі прыдумала незвычайную для Мінска ідэю: глядзець вострасацыяльныя фільмы… ў падземных пераходах.
Першы прагляд зладзілі ў пераходзе паміж пр-там Машэрава і вуліцай Багдановіча падчас рэпетыцыі параду да 3 ліпеня. Потым было яшчэ некалькі паспяховых праглядаў.
А вось апошні фільм даглядзець не ўдалося. Гледачоў разагнала міліцыя, арганізатараў, у тым ліку Настассю, арыштавалі.
Сёння ў 18:00 мы пагутарым з Настассяй Доль у жывым эфіры «Нашай Нівы».
Свае пытанні дасылайце, калі ласка, у каментары.