Такую задачу ён паставіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» Сяргея Румаса.

Кіраўнік дзяржавы крытыкаваў пагадняльніцкую пазіцыю Банка развіцця па спагнанні праблемных даўгоў і запатрабаваў працаваць не толькі з пазычальнікамі, якія дапускаюць пратэрмінаваныя даўгі, у асноўным гэта сельгаспрадпрыемствы, але і з аблвыканкамамі.

«Мы дамаўляліся, што ў банку ніякай дабрачыннасці быць не павінна. Банк павінен функцыянаваць на жорсткіх умовах і падтрымліваць толькі тыя праекты, якія будуць акупляцца, пры гэтым пажадана ў кароткатэрміновай перспектыве», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка быў праінфармаваны аб выніках работы Банка развіцця за 9 месяцаў гэтага года, крыніцах прыцягнення рэсурсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?