Аляксандр Лукашэнка патрабуе аб'ектыўна разабрацца ў існуючых праблемах сферы адукацыі.

Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з фіналістамі рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь».

«У адрас сістэмы адукацыі гучыць нямала нараканняў, прытым справядлівых. Гэта тычыцца зместу і складанасці навучальных праграм, якасці падручнікаў, падыходу да моўнай падрыхтоўкі вучняў, шостага школьнага дня і іншых пытанняў.

Паводле майго даручэння адна камісія ўжо скончыла працаваць, і я катэгарычна не задаволены тым, як праходзіла гэтая праца (асабліва на апошняй стадыі), і ўмяшаннем асобных чыноўнікаў у яе працу. Зараз разбіраюцца праваахоўныя органы. Ацэнку атрымаюць усе, хто спрабаваў уплываць на вынік працы гэтай камісіі, — заявіў кіраўнік дзяржавы.

— тым не менш мне прыйшлося прызначыць паўторную групу спецыялістаў, якія вывучаць усе існуючыя сёння ў школе праблемы ад скаргаў настаўнікаў на празмерныя нагрузкі — інфармацыі, справаздачы — да скаргаў вучняў, якія не ўспрымаюць тое, чаго не павінна быць у школе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?