03.10.2014 / 16:30

Войска Польскае прымае на ўзбраенне новую штурмавую вінтоўку 11

Да канца 2014 года Польшча можа прыняць на ўзбраенне найноўшую штурмавую вінтоўку MSBS Radon, характэрнай асаблівасцю якой з'яўляецца модульная схема пабудовы, паведамляе сайт altair.com.pl.

Распрацоўка Модульнай сістэмы стралковай зброі (Modułowy System Broni Strzeleckiej) Radon пачалася ў 2007 годзе, а цяпер стваральнікі і вытворцы рыхтуюцца да пачатку серыйных паставак вінтоўкі ў польскае войска.

Зброя калібру 5,56 мм будзе пастаўляцца ў двух варыянтах кампаноўкі — класічным (для пяхоты і большасці іншых радоў войск) і булпап-варыянце (для частак спецыяльных аперацый).

Варыянты вінтоўкі MSBS Radon

Даволі хуткая замена звычайнага ствала вінтоўкі дазваляе стварыць з яе і лёгкі кулямёт, і вінтоўку дакладнага бою для снайпераў, і пісталет-кулямёт для выкарыстання, напрыклад, экіпажамі бранятэхнікі.

Праз наяўнасць так званай «рэйкі Пікаціні» на вінтоўку можа ўсталёўвацца поўны спектр амаль любых прыцэлаў, ліхтароў і прылад начнога бачання сучасных вытворцаў.

Таксама вінтоўка можа лёгка выкарыстоўвацца як праўшунамі, гэтак і леўшунамі, не губляючы высокай эрганамічнасці.

Рэкламнае відэа з новымі вінтоўкамі

У магазіне яна мае 30 патронаў, можа камплектавацца 40-міліметровым гранатамётам і штыхом. Важыць новая вінтоўка ў класічным пяхотным варыянце без патронаў 3,6 кг.

Цяпер польская армія выкарыстоўвае штурмавую вінтоўку Beryl (kbs wz. 1996 Beryl), у аснове якой канструкцыя, атрыманая ў спадчыну яшчэ ад аўтаматаў Калашнікава.

Аляксандр Гелагаеў

0
% / Адказаць
03.10.2014 / 17:14
отлично, идеи SCAR-L и Bushmaster ACR идут в массы. в этом году Литва закупает FN SCAR-H PR
0
Ваван / Адказаць
03.10.2014 / 19:20
яе прададуць Украіне?!
0
% / Адказаць
03.10.2014 / 20:33
цена по этой таблице почти как у ак-74 (если верить вики) - 800 $ (SCAR и ACR от 2700 $) http://polter.pl/Dakka-Polska-Ruska-Czeska-i-Slowacka-bron-lekka-40-do-1-SW-b12622 только вряд ли будут украинцы покупать массово. у всех склады в снг забиты калашами, весь мир вооружить можно. если только для сил спецопераций
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру