03.10.2014 / 20:46

Літва прапануе Еўропе своеасаблівы «план Маршала» для Украіны 2

Літоўскі сейм выступіў з ініцыятывай стварыць агульны фонд ваеннай дапамогі Украіне, куды краіны-члены ЕС змогуць добраахвотна ўносіць ад 1% да 3% ад грошай, якія вылучаюцца ім са структурных фондаў Еўрасаюза. Адпаведны дакумент плануецца прадставіць лідарам дзяржаў-членаў ЕС у снежні гэтага года.

Аб гэтым піша 15min.lt са спасылкай на аднаго з аўтараў ініцыятывы — старшыню парламенцкага камітэта па замежных справах сацыял-дэмакрата Бенедыктаса Юодка.

Юодка заявіў, што гэты праект стане для Украіны чымсьці накшталт «плана Маршала» (эканамічнай дапамогі Еўропе ад ЗША пасля Другой сусветнай вайны).

«Гэта канкрэтны прыклад нашай стратэгічнай дапамогі Украіне. Вядома, я не магу сказаць, ці падтрымае яго Еўрапарламент, аднак я маю намер прадставіць гэты праект у пачатку снежня на сустрэчы старшыняў камітэтаў замежных спраў нацыянальных парламентаў краін-членаў ЕС з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства ЕС Федэрыкай Магерыні», — адзначыў Юодка.

Дэпутат сказаў, што па выніках апошняга саміту НАТА Украіне не можа быць прадастаўлена ваенная дапамога ў рамках альянсу, аднак краіны маюць права рабіць гэта самастойна. Улічваючы гэта, міністэрства абароны Літвы зараз разглядае магчымасць прадастаўлення такой дапамогі Украіне.

«У бліжэйшы час міністэрства абароны Літвы прадставіць парламенту канкрэтны план дапамогі. А дэпутаты вырашаць, прымаць яго ці не», — паведаміў Юодка.

Аднак у ведамстве абвяргаюць такую магчымасць, адзначаючы, што Літва гатовая даваць украінцам толькі гуманітарную дапамогу.

0
работать надо / Адказаць
03.10.2014 / 22:37
А не лучше ли украинцам самим начать работать, а не гонять как придурки мусорки, от этой дурости только дебилов не тошнит.
0
mikola ramanau / Адказаць
04.10.2014 / 15:22
a sto sam *Marshal* dumae ? Grosy tez treba zarabic...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру