Брытанскія навукоўцы не перастаюць здзіўляць сваімі даследаваннямі. На гэты раз яны высветлілі, што пра рамантычныя пачуцці мужчыны можна даведацца па тэмбры яго голасу.

Даследаванні зменаў чалавечага голасу правяла група навукоўцаў з універсітэтаў Ліверпуля і Стырлінга ў Вялікабрытаніі.

Прааналізаваўшы аўдыёзапісы больш за 200 мужчынскіх галасоў, навукоўцы высветлілі, што калі мужчына размаўляе з жанчынай, якая яму падабаецца, яго голас становіцца трохі ніжэйшым. Прычым вынікі даследавання былі аднолькавымі незалежна ад узросту ці характару падыспытных мужчын. Навукоўцы мяркуюць, што дадзеная з'ява адбываецца падсвядома.

Аднак спецыялісты раяць звяртаць увагу не толькі на тэмбр голасу мужчын, а таксама назіраць за эмоцыямі, поглядам, жэстамі. Яны адзначаюць, што калі мужчына падчас размовы яшчэ і хвалюецца, то голас, наадварот, можа стаць злёгку вышэйшым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?