Расія набліжаецца да эканамічнага крызісу, які можа выклікаць рэвалюцыю накшталт 1917 года.

Такое меркаванне выказаў расійскі апазіцыянер Міхаіл Хадаркоўскі ў Нью-Ёрку ў інтэрв'ю амерыканскаму журналісту Чарлі Роўз.

«Я баюся, што Пуцін прывядзе краіну да крызісу значна хутчэй, чым многія хацелі б», — сказаў Хадаркоўскі.

«Расія можа сутыкнуцца з паўторам 1917 года, калі адзін чалавек прывёў краіну да эканамічнага крызісу, і цяпер мы рухаемся ў тым жа кірунку», — сказаў Хадаркоўскі.

Пагаршэнне эканамічных умоў можа выклікаць выбух незадаволенасці і пакладзе канец аўтарытарнаму рэжыму ў Расіі.

Паводле словаў Хадаркоўскага, у сувязі з санкцыямі ў дачыненні да Расіі, выкліканымі канфліктам ва Украіне, эканоміка Расіі апынулася на мяжы рэцэсіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?