Акрамя таго, паводле слоў Д.Крукава, увага следства цяпер засяроджана на канкрэтных грамадзянах, жыхарах Лагойскага раёна, якія па розных прычынах знаходзяцца ў полі зроку міліцыі. У прыватнасці, размова ідзе пра судзімых грамадзян, пра тых, хто знаходзіцца на ўліку ў медыцынскіх установах у сувязі з псіхічнымі захворваннямі.
Д.Крукаў таксама паведаміў, што многія грамадзяне, якія маюць дачныя ўчасткі ў раёне Беларучаў, адгукнуліся на просьбу міліцыі, прыязджалі ў садаводствы, абследавалі свае прыватныя ўладанні і тэрыторыю. Аднак, як зазначыў прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама, інфармацыі, якая магла б дапамагчы вышуку вучаніцы другога класа Беларуцкай сярэдняй школы, пакуль няма.