Школьнікі сталі ахвярамі выбуху ў горадзе Зугрэс. Гэта райцэнтр, размешчаны на ўсход ад Данецка, на кантраляванай «ДНР» тэрыторыі.
«Сямёра школьнікаў знайшлі снарад, які не разарваўся. Пры спробе перамясціць яго, боепрыпас выбухнуў. У выніку двое загінулі на месцы. Яшчэ пяцёра атрымалі раненні і былі дастаўленыя ў бальніцы Харцызска і Макеевкі», — паведамілі ў прэс-службе Данецкай ОДА.
«Абласная дзяржаўная адміністрацыя заклікае бацькоў школьнікаў ўзмацніць кантроль за вольным часам сваіх дзяцей і пастаянна праводзіць з імі працу, накіраваную на недапушчэнне кантакту са знойдзенымі падазронымі прадметамі», — адзначаецца ў паведамленні.