Тэрарысты працягваюць парушаць дамоўленасці аб спыненні агню і абстрэльваць пазіцыі сіл АТА, паведаміў спікер ІАЦ СНБА Андрэй Лысенка падчас брыфінгу 4 кастрычніка.

Па словах Лысенкі, прыярытэтнай мэтай для тэрарыстаў застаецца аэрапорт Данецка. Баевікі здейснілі некалькіх чарговых няўдалых спроб штурму аэрапорта» (гл. таксама: Аэрапорт Данецка: у АТА заяўляюць, што ён пад кантролем, у «ДНР» — што ён захоплены).

Як паведамляе УНІАН са спасылкай на ТСН, апублікаваная карта АТА сведчыць, што ўкраінскія вайскоўцы ўзялі пад кантроль звышважны інфраструктурны аб'ект — трасу на Харкаў, пашырыўшы гарлавіну зоны кантролю ў раёне Дебальцева. Зараз яе цэнтр праходзіць праз Светладарск і па трасе М03, стратэгічна важнага напрамку Арцёмаўск—Славянск—Ізюм—Харкаў.

Сітуацыя ў Марыўпалі цалкам кантралюецца, усе службы працуюць у штатным рэжыме.

На участках мяжы з РФ сітуацыя спакойная, баявых сутыкненняў і абстрэлаў не адбывалася.

Працягваецца фіксацыя перасоўванняў расійскай ваеннай тэхнікі на тэрыторыі АР Крым.

Учора ў 12.20 непадалёк населенага пункта Чырвоны Чабан Херсонскай вобласці на адміністрацыйнай мяжы з АР Крым назіраўся рух 2 танкаў, 2 БТР, 1 «Урал».

У 15.50 непадалёк адміністрацыйнай мяжы з АР Крым памежнікі выявілі паміж трасай «Каланчак—Армянск» і лесапаласой да 10 затэнтаваных адзінак цяжкай тэхнікі (арыентыровачна танкі або БТР).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?