Суд пачнецца заўтра, 11 сьнежня, а 10‑й ў судзе Маскоўскага раёну.

Затрыманых на мітынгу прадпрымальнікаў Віктара Гарбачова, Віктара Крываля, Крысьціну Шацікаву ды Віктара Калея будуць судзіць заўтра а 10‑й гадзіне у судзе Маскоўскага раёну. Пра гэта паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі Аляксандар Таўстыка.

Па яго словах, прадпрымальнікі зьвязаліся з старшынём пастаяннай камісіі ППНС РБ па прамысловасьці, паліўна‑энэргетычным комплексе, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтве Анатолем Паўловічам, які сёньня каля Дому ўраду прапанаваў прадпрымальнікам перамовы. Ён нібыта патэлефанаваў у РУУСы, дзе ўтрымлівалі затрыманых, а таксама ў суд Маскоўскага раёну, і атрымаў згоду, што ўсіх пасьля суду адразу вызваляць. «Нам сёньня ўжо гарантавалі недатыкальнасьць і вось, што з гэтага выйшла. Таму я ня надта веру гэтым абяцанкам» — патлумачыў сп. Таўстыка.

Нагадаем, што ў выпадку арыштаў прадпрымальнікі абяцалі вывесьці на вуліцу шмат больш людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?