Навука і тэхналогіі1313

Прэміі Кангрэса даследчыкаў Беларусі атрымалі Белы, Ціхаміраў, Лобач, Горных, Расолька

У галіне сацыяльна-палітычных навук перамог зусім малады даследчык Ігар Расолька.

Прэмія Кангрэса даследчыкаў Беларусі за найлепшую навуковую публікацыю — гэта прэстыжнае адзначэнне найлепшых навукоўцаў. Яна ўручаецца ў раздзелах гісторыі, гуманітарных навук і сацыяльных навук. Ад гэтага года прэмія ў галіне гуманітарных навук была аб’яднаная з прэміяй імя Зоры Кіпель Паўночнаамерыканскай асацыяцыі даследчыкаў Беларусі.

У адрозненне ад мінулага года, сёлета Прэмія надавалася асобна: за найлепшую манаграфію і за артыкул. На яе маглі прэтэндаваць аўтары твораў 2012—2013 гадоў.

Прэміі былі ўручаныя ўвечары 4 кастрычніка ў вялікай зале Універсітэта Вітаўта Вялікага ў Коўне.

Вялі цырымонію філосаф Ігар Бабкоў і тэолаг Наталька Васілевіч.

Канверты з вынікамі галасавання экспертаў ускрылі за гадзіну да цырымоніі ў прысутнасці намінантаў.

І вось вынікі.

Прэмію за найлепшую гістарычную манаграфію атрымаў безумоўны бестселер і, адначасова, кніга, поўная адкрыццяў. Гэта ўладальнік аграсядзібы «Марцінова гусь» і адначасова навуковец Алесь Белы. Хроніка Белай Русі: імагалогія Беларусі ХІІ—ХVIII ст.

Вельмі напружаная канкурэнцыя была ў намінацыі «Гістарычны артыкул». Урэшце перамог гісторык Андрэй Ціхаміраў з артыкулам «Жаночыя вобразы ў «заходнерускай» нарацыі». Хоць прафесар Алег Латышонак у кулуарах выказваў думку, што прэміі была годная і Настасся Скеп’ян са свавім сенсацыйным адкрыццём «Соф’я Слуцкая: праваслаўная святая каталіцкага веравызнання». У адказ Аляксей Ластоўскі пажартаваў, што яна можа перамагчы ў раздзеле манаграфій у наступным годзе.

Прэмію за манаграфію ў гуманітарных навуках атрымаў этнограф і гісторык з Полацкага ўніверсітэта Уладзімір Лобач за кнігу «Міф. Прастора. Чалавек: беларускі традыцыйны ландшафт у семіятычнай перспектыве».

Прэмію за артыкул у гуманітарных навуках атрыма Андрэй Горных за артыкул «Капитализм и тревога».

І, нарэшце, у галіне сацыяльна-палітычных навук перамог зусім малады аўтар Ігар Расолька за артыкул «Факторы воспроизводства белорусской идентичности в пограничных пространствах Польши и Литвы».

* * *

У шорт-ліст прэміі ўваходзілі: 

Гісторыя. Манаграфіі

Алесь Белы. Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ—ХVIII ст. — Смаленск: Інбелкульт, 2013.

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон. Рада БНР (1947—1970). Падзеі. Дакументы. Асобы. — Мінск: Кнігазбор, 2013.

Аляксандр Гужалоўскі. Чырвоны аловак. Нарысы па гісторыі цэнзуры ў БССР. 1919—1941 гг. — Мінск, 2012.

Юры Лаўрык. Кнігі і кнігазборы куцеінскага Богаяўленскага манастыра ў сярэдзіне XVII ст. Мінск: Тэхналогія, 2012.

Андрэй Янушкевіч. Ливонская война 1558—1570 гг. и Великое княжество Литовское. Мінск: Медисонт, 2013.

Гісторыя. Артыкулы.

Васіль Варонін. Княжанне Альгерда ў Віцебску // Беларускі гістарычны часопіс. 2013, №7. С. 4—14.

Алег Ліцкевіч. Гародня і Гарадзенскі рэгіён ў другой палове ХІІІ – XIV ст.: назва і межы // Гарадзенскі палімпсест 2012. Людзі даўняй Гародні. XV—XX ст. Гродна, 2013. С. 10—59.

Аляксандр Пашкевіч. Нацыянальныя працэсы ў Палескім ваяводстве ў 1920-я гг. праз прызму вынікаў выбарчых кампаній у польскі парламент // Arche. 2013. № 4. С. 99—210.

Скеп’ян Настасся. Соф’я Слуцкая: праваслаўная святая каталіцкага веравызнання // Да сваёй гісторыі: Сярэднявечча і Ранні Новы час. Смаленск, 2013. С. 72—85.

Андрэй Ціхаміраў. Жаночыя вобразы ў «заходнерускай» нарацыі // Homo Historicus 2012. Гадавік антрапалагічнай гісторыі, пад рэд. А. Смаленчука, Вільня: ЕГУ, 2012. С. 69—88.

Гуманітарныя навукі. Манаграфіі

Максім Жбанкоў. No Style. Белкульт между Вудстоком и «Дажынкамі». — Вільня: ЕГУ, 2013.

Уладзімір Кароткі. Беларуская літаратура і гісторыя. – Мінск: БДУ, 2013.

Вольга Лабачэўская. Белорусский народный текстиль: художественные основы, взаимосвязи, новации. – Мінск: Беларус. навука, 2013.

Уладзімір Лобач. Міф. Прастора. Чалавек: беларускі традыцыйны ландшафт у семіятычнай перспектыве. — Мінск: Тэхналогія, 2013.

Любоў Ляўшун. Рэлігійнае пісьменства кірылічнай традыцыі XI–XV стст. — Мінск: Беларус. навука, 2013.

Юры Пацюпа. Анонс: квадрат тэкстаў. — Мінск: І.П.Логвінаў, 2013.

Гуманітарныя навукі. Артыкулы.

Андрэй Горных. Капитализм и тревога // Топос №1, 2013. С.12—30.

Юлія Марцінавічэне. Трансформация идеи политического участия: Руссо, Рансьер, Лакло // Топос №2, 2013. С. 73—91.

Святлана Паляшчук. Photographers Talk: Online Discussion Forums in Belarus. In R. Miller, J. Carson, & T. Wilkie (Eds.), The Reflexive Photographer (pp. 170–201). Edinburgh: Museumsetc.

Аляксандр Пяршай. Феминистская языковая реформа как ресурс беларуского национализма: частный случай «феминизации беларуского языка»// Ab Imperio: Исследования по новой имперской истории и национализму в постсоветском пространстве. №1 (2013). C. 303—327.

Святлана Скамарохава. Belarusian Literary Landscape and Translation Waves. In: Saldanha, Gabriela & Angela Kershaw (eds.) Literary Landscapes and the Reception of Translation. Special issue of Translation Studies, 2013, 6 (2), 110-121.

Сацыяльныя навукі

Андрэй Валодзькін. Адносіны Беларусі і Азербайджана ў 1992—2012 гадах // Палітычная сфера. №20. 2013. С. 21—39.

Дзмітрый Ісаёнак, Таццяна Чыжова. Эвалюцыя беларускай мадэлі прыватызацыі з 1990 па 2011 год: перадумовы, канцэпцыі, зацікаўленыя суб’екты, вынікі, сацыяльныя наступствы // Палітычная сфера. №20. 2013. С. 122—140.

Аляксандр Ланеўскі. Ад пратэсту да супраціву: вакол справы «беларускіх анархістаў».

Ігар Расолька. Факторы воспроизводства белорусской идентичности в пограничных пространствах Польши и Литвы // Социология. №1. 2013. С. 116—129.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

Не менш за 12 замежных добраахвотнікаў загінулі падчас ліпеньскага ўдару па вучэбным лагеры ва Украіне1

Цапкала просіць брытанскую паліцыю праверыць, ці хацеў Латушка спаліць Ціханоўскую28

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў5

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог27

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць