Figaro
Былы прэзідэнт Гаіці Жан Клод Дзювалье (мянушка «Бэбі Док») памёр на 64-м годзе жыцця ад сардэчнага прыступу ў сталіцы краіны Порт-о-Прэнсе.
Пра смерць былога лідара краіны паведаміў міністр аховы здароўя Гаіці Рэйнольд Жорж.
Дзювалье ў 19 гадоў стаў самым маладым прэзідэнтам у свеце. Ён быў ва ўладзе ў Гаіці з красавіка 1971-га па люты 1986 года.
У 1986 годзе ў краіне пачаліся масавыя антыўрадавыя пратэсты, з-за чаго Дзювалье давялося адмовіцца ад улады і бегчы за мяжу.
Пазней праваабарончыя арганізацыі заяўлялі, што за гады праўлення Дзювалье і яго бацькі Франсуа (Тата Дока) Дзювалье на Гаіці былі забітыя тысячы людзей «тантон-макутамі» — асабістай прэзідэнцкай гвардыяй, лідары якой былі жрацамі культу вуду. Ахвярамі тэрору сталі 60 тысяч чалавек.
Таксама Дзювалье быў абвінавачаны ў карупцыйных злачынствах, рэпрэсіях і парушэннях правоў чалавека.
Ён вярнуўся з Францыі на радзіму ў 2011 годзе пасля разбуральнага землятрусу ў студзені 2010 года. Пасля вяртання на радзіму Дзювалье быў затрыманы ў гатэлі Порт-о-Прэнса гаіцянскай паліцыяй і дастаўлены ў суд для допыту, пасля чаго яму прад'явілі абвінавачванні ў карупцыі і незаконным прысваенні грашовых сродкаў.
Глядзі таксама: Ёсць краіны, над якімі нібы навіс праклён. Сярод такіх — Гаіці