Пра гэта ў сваім facebook паведаміў грамадскі дзеяч Алег Корбан.
«Сёння наведалі Валерыя Шчукіна, які ўжо некалькі дзён знаходіцца ў шпіталі — паваліўся на вуліцы, суткі не прыходзіў у прытомнасць. Цяпер ён больш-менш у форме. Дарэчы, запрасілі яго на Форум палітвязняў 16 кастрычніка, калі будуць сілы, абяцаў завітаць!», — напісаў А. Корбан.
Валеру Шчукіну — 72 гады, быў дэпутатам ВС 13-га склікання, быў у парламенце ў апазіцыі Лукашэнку, заняўся праваабарончай дзейнасцю, быў журналістам «Народнай волі».
на фота Валерый Шчукін адбівае ўнука падчас міліцэйскай зачысткі на Прывакзальнай плошчы ў Мінску 3 ліпеня 2011 г., за гэта сп. Валер быў таксама затрыманы і асуджаны на 10 сутак, фота Антона Матолькі.
на фота Валерый Шчукін адбівае ўнука падчас міліцэйскай зачысткі на Прывакзальнай плошчы ў Мінску 3 ліпеня 2011 г., за гэта сп. Валер быў таксама затрыманы і асуджаны на 10 сутак, фота Сяргея Гудзіліна.