Дэпутат гарадскога сходу Златавуста Аляксандр Неграбецкіх адправіўся ваяваць за Данбас шараговым і расказвае журналістам, што за Данбас ваююць толькі добраахвотнікі з Расіі і невялікая колькасць мясцовых.

Яшчэ некалькі гадоў таму ён, вальцоўшчык металургічнага цэха, упершыню праславіўся на ўсю краіну, калі абвясціў галадоўку і пісаў прэзідэнту Уладзіміру Пуціну лісты з просьбай выратаваць ад банкруцтва ЗМЗ. Потым ён трапіў у поле зроку, калі п'яны ганяў па горадзе на машыне і ўзьняў дэбош.

Цяпер ён ваюе ва Украіне, але здзіўляецца, што мясцовыя жыхары не хочуць ваяваць. Аб сваім расчараванні ён расказаў у інтэрв'ю сайту ura.ru.

– Навошта 37-гадоваму дэпутату, бацьку дваіх дзяцей ехаць на вайну за мяжу?

– Я патрыёт Расіі, а тут жывуць славяне. Такія ж рускія, як і я. Я не мог іх кінуць. Проста сабраўся і паехаў у Данецк. Знайшоў людзей па сваёй спецыяльнасці - ваенная контрразведка ДНР …

– Як у падраздзяленні паставіліся да добраахвотніка з тваім статусам?

– А я ўсім кажу, што просты селянін. Нікому не расказваю, хто я, які ваенны і колькі гадоў праслужыў. Проста прыехаў салдатам. Я радавы.

– Якое суадносіны ў вашым падраздзяленні расейцаў і мясцовых?

– У нашым атрадзе 90% расейцаў, астатнія - жыхары Данецка. Яны сябе называюць рускімі. З расейцаў палова ўральцаў, палова - сібіракоў.

– Чаму так мала мясцовых?

– Сам у шоку: яны едуць у Расію, а мы прыязджаем сюды! Яны сваю зямлю не хочуць абараняць! Мне ўчора адзін дзядуля сказаў: «Ды мне без розніцы, хто будзе, абы пенсію плацілі». Ветэран вайны, увесь у ордэнах і медалях. У мяне сківіца адвісла, я нічога больш сказаць не мог. Што сказаць чалавеку, які мае ордэны і медалі, а яму без розніцы, хто будзе плаціць пенсію - фашысты або нашы.

– Можа, тады і не варта было ехаць?

– Я буду тут абараняць сваіх братоў славян і рускую зямлю ад фашыстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?