Упершыню пасля заканчэння «халоднай вайны» ў Еўропу прыбылі амерыканскія танкі.

У трох краінах Балтыі і ў Польшчы разгортваецца падраздзяленне ЗША Ironhorse («Жалезны конь»). У яго склад уваходзяць блізу 700 вайскоўцаў і дваццаць танкаў M1A1 Abrams, а таксама БМП Bradley і баявыя браніраваныя машыны Stryker, піша ZN.ua.

Улічваючы ўзровень ўзбраення, гэта будзе адзін з самых грозных вайсковых кантынгентаў, якія адпраўляюцца на тэрыторыю былога Савецкага Саюза. Акрамя таго, са слоў амерыканскіх вайскоўцаў, гэта першы выпадак з канца «халоднай вайны», калі ў Еўропу даводзіцца адпраўляць амерыканскую бранетэхніку.

Позна ўвечары ў сераду, 1 кастрычніка, у Вентспілскі порт прыбыло судна, якое даставіла ў Латвію амерыканскія танкі і баявыя машыны пяхоты. Аднак да ўчорашняга вечара не разгружалася.

Таксама пачалася выгрузка вайсковай тэхнікі ў Эстоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?