У Маскве на 98-м годзе жыцця памёр выдатны рэжысёр, заснавальнік Тэатра на Таганцы Юрый Любімаў. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на сваю крыніцу.

«Юрый Пятровіч памёр у Боткінскай бальніцы, куды ён быў дастаўлены ў цяжкім стане на гэтым тыдні», - сказала крыніца. «Лекары рабілі ўсё магчымае, каб паставіць яго на ногі, але хвароба аказалася мацнейшай», - дадаў суразмоўца агенцтва.

2 кастрычніка Юрый Любімаў быў шпіталізаваны ў цяжкім стане. Рэжысёру, якому 30 верасня споўнілася 97 гадоў, быў пастаўлены дыягназ сардэчная недастатковасць, паведамляла ІТАР-ТАСС яго жонка Каталін Любімава.

Юрый Любімаў нарадзіўся 30 верасня 1917 года. Ён заснаваў Тэатр на Таганцы ў 1964 годзе. Рэжысёр кіраваў ім на працягу 20 гадоў, да 1984 года, калі быў пазбаўлены грамадзянства СССР. У 1989 Любімаў зноў вярнуўся на пасаду мастацкага кіраўніка Таганкі.

У чэрвені 2011 паміж Любімавым і трупай тэатра на гастролях у Чэхіі адбыўся канфлікт. З 15 ліпеня 2011 года Любімаў не працуе ў тэатры.

Пазней Любімаў пачаў супрацоўнічаць з іншымі тэатрамі. У чэрвені 2013 года ў Бальшом тэатры адбылася прэм'ера оперы «Князь Ігар» ў яго пастаноўцы. 20 мая 2014 года ў тэатры «Новая опера» адбылася прэм'ера оперы-буф «Школа жонак» па камедыі Мальера ў пастаноўцы Любімава.

Глядзі таксама: Чалавек, які стварыў тэатр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?