У панядзелак, 6 кастрычніка, у Стакгольме пачнецца абвяшчэнне лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі — 2014.

У панядзелак назавуць лаўрэата прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны, у аўторак — па фізіцы, у сераду — хіміі, у чацвер — літаратуры, а ў пятніцу стане вядома, хто атрымае Нобелеўскую прэмію міру.

Нобелеўскую прэмію заснаваў шведскі інжынер і прадпрымальнік Альфрэд Нобель, завяшчаўшы на выплату прэмій велізарную маёмасць, якую яму прынесла, галоўным чынам, вынаходніцтва дынаміту.

Паводле тэстамента Нобеля, прэміі прысуджаюцца ў пяці намінацыях (фізіка, хімія, медыцына, літаратура і барацьба за мір).

У 1968 годзе Банк Швецыі дадаў да іх Нобелеўскую прэмію па эканоміцы, унёсшы ў фонд неабходную суму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0