Адзін з офісаў Tez Tour быў адкрыты ў красавіку 2013 г. на вуліцы Румянцава ў цэнтры Мінска, travelling.by

Адзін з офісаў Tez Tour быў адкрыты ў красавіку 2013 г. на вуліцы Румянцава ў цэнтры Мінска, travelling.by

Турыстычны аператар Tez Tour прыняў рашэнне скараціць удвая аб'ёмы продажаў. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на словы камерцыйнага дырэктара фірмы Аляксандра Бурціна.

Паводле яго слоў, прычынай паслужыла крызісная сітуацыя на рынку. Рашэнне аб памяншэнні дзейнасці было прынята з-за нізкага курсу расійскага рубля ў адносінах да замежных валют і неспрыяльнага прагнозу на рынку.

Скарачэнне адбудзецца на ўсіх масавых кірунках.

Больш за ўсё пацерпіць Азія, а менавіта Тайланд.

Менш за ўсё сітуацыя адаб'ецца на Егіпце.

«Магчыма, мы пакінем праграмы на леташнім узроўні», — растлумачыў Бурцін.

Акрамя таго, ён паведаміў, што прыпыняць сваю дзейнасць кампанія не збіраецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?