Міністэрства фінансаў Беларусі апублікавала справаздачы аб фінансавай дзейнасці адкрытых акцыянерных таварыстваў за 2-і квартал 2014 года. Апроч таго, прадаставілі сваю справаздачнасць кампаніі, якія выпускалі ў абарачэнне свае аблігацыі. 

«Наша Ніва» склала рэйтынг самых прыбытковых беларускіх кампаній з адкрытай справаздачнасцю.

1 «Беларуськалій» $349 мільёнаў
2 Мазырскі НПЗ $127 мільёнаў
3 Банк развіцця $82 мільёны
4 «Мінскэнерга» $43 мільёны
5 «Еўрагандаль» $42 мільёны
6 «Гомельтранснафта Дружба» $40 мільёнаў
7 МАПІД $37 мільёнаў
8 Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» $34 мільёны
9 «Нафтан» $26 мільёнаў
10 «Гомельэнерга» $20 мільёнаў

Упершыню за доўгі час у пяцёрку найлепшых прабілася прыватная кампанія. Сетка крамаў «Еўраопт» за квартал прынесла сваім уласнікам больш за $40 мільёнаў.

Сярод прыватнікаў наступнымі ідуць «Контэ СПА» і «Савушкаў прадукт». Абедзве кампаніі атрымалі чыстага прыбытку па $12,9 мільёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?