Пецярбургскі дэпутат Віталь Мілонаў звярнуўся да народнай артысткі Расіі і Украіны — Сафіі Ратару. Палітык заявіў, што лічыць непрымальнымі выступленні спявачкі на тэрыторыі Расіі пасля антырасейскіх жэстаў яе сына Руслана Еўдакіменкі.

Мілонаў настойвае: спявачцы, якая падтрымлівае «хунту», не месца ў расійскім шоу-бізнэсе. Нагадаем, пасля вышэйпамянёнага скандалу канцэрты 67-гадовай артысткі ў Расіі пачалі зрывацца адзін за адным.

— Я супраць таго, каб людзі, якія адкрыта заклікаюць да знішчэння нашай краіны, якія адкрыта падтрымліваюць хунту на захадзе Украіны, зараблялі грошы ў Расіі, — заявіў дэпутат парталу super.ru. — Іх камерцыйная дзейнасць на тэрыторыі Расіі немэтазгодная. Ніхто ж не збіраецца ў Расію пускаць Каламойскага? Вядома, мы пусцім яго, але ў адзіным выпадку, — калі ён будзе ў кайданках і з затычкай у роце ехаць на браніраванай машыне да падвалаў Лубянкі. Зразумела, што Ратару трэба падтрымліваць свой імідж і славу. Таму яна шукае нейкія новыя варыянты такой падтрымкі — ну вось, у рэвалюцыі паўдзельнічала бабуля. Паўдзельнічала — добра! Але цяпер прыязджай у Расію толькі як прыватная асоба. Для зарабляння грошай у Расію цябе ніхто не пусціць. У нас шмат зорак сваіх! Будзем Віку Цыганову слухаць!

— Але ў інтэрв'ю Ратару кажа, што любіць Расію гэтак жа, як і Украіну.

— Вахтанг Кікабідзэ таксама любіць, толькі нешта мабыць ён з'еў нясвежага і вырашыў, што паўдзельнічаў бы ў АТА, калі быў бы маладым. Вядома, Ратару любіць нашу краіну — яна тут зарабляе! Ёй на Івана-Франкоўску тых грошай не зарабіць, што яна робіць у Расіі. Яна любіць не Расію — яна любіць расейскія грошы і расейскую славу! А ў нашай краіны шырокая душа. Ведаеце, можа, у нацысцкай Германіі таксама было шмат талентаў — у іх хоры якія былі, ды і танчылі добра, спявалі песні. Але іх жа ў Савецкі Саюз не вазілі на гастролі грошы зарабляць!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?