Тэлефонны запiс давалi праслухаць педагогам школ, i ў СШ № 10 прызналi голас аднаго 13‑гадовага вучня. У час гутаркi з iм высветлiлася, што ў першы раз, 8 лiстапада, рынак «мiнiраваў» ён асабiста. Па просьбе аднаго прадаўца камп’ютарных дыскаў. Калi, як гаворыцца, мiлiцыя ўзяла таго за «зябры», ён пацвердзiў, што так было на самай справе. Больш за тое, наступныя два разы аб «небяспецы» на рынку патэлефанаваў ён сам. Навошта было ўсё гэта 22‑гадоваму хлопцу, якi, дарэчы, раней быў судзiмы за продаж наркотыкаў? Як ён сказаў, яму захацелася «насалiць» сваёй работадаўцы, якая пагражала звольнiць яго з работы. Узбуджана крымiнальная справа.

Паводле: Уладзiмiр Пернікаў, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0