Як паведамілі ў Следчым камітэце, затрыманы 20-гадовы студэнт-завочнік з Жодзіна, калі той з Расіі ў Беларусь перавозіў псіхатропнае рэчыва для курыльных міксаў. Яго машыну спынілі ў Барысаўскім раёне. У аўто аператыўнікі знайшлі 5 кг парашку «Альфа-ПВП». Гэтага хапіла б на 50 тысяч разавых доз. Гэта адзін з найбуйнейшых каналаў пастаўкі псіхатропу ў Беларусь, якія ўдалося ліквідаваць апошнім часам.

Па месцы жыхарства студэнта знайшлі гатовае для продажу рэчыва для палення, каля трох дзясяткаў мабільнікаў.

Затрыманаму прад’яўлена абвінавачанне ў абароце псіхатропу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?