Трактары, мэбля, грузавікі. Не разумею нашто было цягнуць ўсё гэта ў Венесуэлу, калі ў Чавеса ў мазгах сёння прайграны рэферэндум аб трэцім тэрміне. З улікам канюк туры экспазіцыя на нашай выставе ў Каракасе павінна была выглядаць абсалютна інакш.
- А гэта што?
- А гэта, компаньеро Чавес, спецыяльны тэлефон – прарыў беларускай навукі. Тэлефануеце па ім напрыклад кіраўніку акружной выбарчай камісіі і кажыце – хачу такую або такую лічбу галасавання і ён аўтаматычна піша яе ў пратакол.
- Ух ты! Давайце нам тысяч пяць гэткіх апаратаў. А гэта,што за будка?
- То жа мяне скажыце,будка. Гэта компаньеро, Чавес, спецыяльны кіёскі прадпрыемства Белсаюздруку. Цуда нашай тэхнікі. Кіёск пабудаваныя з выкарыстаннем рэдкіх унікальных матэрыялаў такім чынам, што ў іх не прадаюцца апазіцыйныя газеты. Вось што хочаш рабі, не прадаюцца. Затое дзяржаўная прэса аўтаматычна займае месца прыярытэтнай выкладкі.
- Зашыбісь! Як жа гэта так?
- Вось так. Наша ноў хаў. Дык як наконт сумеснага прадпрыемства – БелВенесуэлсаюздрук? Заставім вам усе джунглі такімі кіёскамі.
- Не пытанне! Згода! А гэта што? Спартовы касцюм? .
- На першы погляд гэта звычайны спартовы касцюм - любімая адзенне беларускага опера. На самой жа справе - спецыяльны прыбор для чытання думкі апазіцыянераў на адлегласці. Зараз пакажу як функцыянуе. Вось я нацягваю штаны, гляджу на вас і бачу, што толькі, што вы мацюкнуліся у публічным месцы. Зараз маю поўная права адправіць вас на Акрэсціна. Вельмі патрэбная рэч на час выбараў і там усякіх электаральных кампаній.
- Бяру!
- Ну здаецца, Вы ў нас ўсю выставу купілі. Бывайце, чакаем яшчэ. Адьёз
- Адьёз!
Экскурсавод: Трэба будзе наступны раз яшчэ паперу добрушскай фабрыкі прывезці. Можна разагнаць: як давёў беларускі прыклад, калі на яе лістах пісаць разнарадкі на прадпрыемства, яўка працоўных - амаль стоадсоткавая. Наша ноў-хаў!