Грамадства11

Мінбудархітэктуры прапануе ўключыць у генплан Мінска землі ўнутры другой кальцавой аўтадарогі

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі прапануе ўключыць у новы генеральны план развіцця Мінска землі ўнутры другой кальцавой аўтадарогі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік міністра Дзмітрый Семянкевіч.

«Горад Мінск пакуль неахвотна ідзе на такую трактоўку развіцця беларускай сталіцы — улады ўсё ж такі бачаць сябе абмежаванымі межамі першай кальцавой аўтадарогі, яны не хочуць бачыць праблемы, якія акружаюць Мінск. Але мы настойліва прапануем уключыць у генплан Мінска землі ўнутры другой кальцавой аўтадарогі», — адзначыў Дзмітрый Семянкевіч.

Намеснік міністра падкрэсліў, што раёны, якія знаходзяцца паміж першай і другой кальцавымі аўтадарогамі, хоць і ствараліся абласнымі структурамі, але іх жыхары ў большасці працуюць на прадпрыемствах Мінска. «Між тым, трэба прызнаць, што сёння па якасці жыцця, па яго насычанасці гэтыя тэрыторыі вельмі моцна адстаюць ад сталіцы. Таму мы настойваем, каб з'явілася адзіная зона, якая будзе прымыкаць да другой кальцавой аўтадарогі, якая была б сур'ёзна разгледжана з пункту гледжання стварэння транспартнай і інжынернай інфраструктур», — канстатаваў ён.

Таксама Дзмітрый Семянкевіч падкрэсліў важнасць захавання зялёных тэрыторый вакол Мінска. «Вядома, можна зразумець вобласць, якая стараецца забудаваць прылеглыя да Мінска землі, таму што яны цудоўна выкупляюцца, гэта добры прыбытак для абласнога бюджэту. Але для Мінска гэта важнейшыя тэрыторыі з пункту гледжання захавання нармальнай экалагічнай сітуацыі ў самім горадзе. Таму Мінск павінен быць зацікаўлены, каб гэтыя зялёныя зоны захаваць», — упэўнены Дзмітрый Семянкевіч.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў25

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У якія краіны для беларусаў найбольш дарагія турыстычныя візы? Лідар нечаканы2

Індыйскія дактары падчас падрыхтоўкі пацыенткі да аперацыі выявілі новую групу крыві

У Японіі пасля землятрусу на бераг выкінула некалькіх кітоў ВІДЭА1

На Камсамольскім возеры ў Мінску канцэнтрацыя нафтапрадуктаў большая за дапушчальную ў 4,2 раза3

Ці можна праваслаўнаму дасылаць дыкпікі? «Калі яна сама просіць»11

На скляпеннях храма ў Мураванцы з’явіліся расколіны5

Трамп наклаў 25% пошліны на Індыю4

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях29

«Больш глядзіце беларускае тэлебачанне». Чыноўнік з Мінюста адказаў на заклапочанасць умовамі ўтрымання палітвязняў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў25

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць