Прэзідэнт РФ падпісаў змены ў закон «Аб сходах, мітынгах, дэманстрацыях, шэсцях і пікетаваннях».
Адпаведны закон выкладзены на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі Расіі.
Паводле змен, мітынгі і дэманстрацыі не могуць пачынацца раней за 7 і заканчвацца пазней за 22 гадзін бягучага дня па мясцовым часе.
Гэтыя змены не датычацца публічных мерапрыемстваў культурнага зместу і падзей, прымеркаваных да памятных дат Расіі.
Дзярждума прыняла папраўкі да закона «Аб сходах, мітынгах, дэманстрацыях, шэсцях і пікетаваннях» 19 верасня 2014 года. 1 кастрычніка іх ўхваліў Савет Федэрацыі.
0
0
0
0
0
0