Аляксандр Лукашэнка 7 кастрычніка даў інтэрв'ю для туркменскіх сродкаў масавай інфармацыі. У якасці інтэрв'юера выступіў галоўны рэдактар міжнароднага часопіса «Туркменістан» Міхаіл Пераплеснін.

Кіраўнік дзяржавы адказаў на цэлы шэраг пытанняў, якія тычацца стану і перспектыў двухбаковых беларуска-туркменскіх адносін у гандлёва-эканамічнай і вытворчай сферах, галіне транзіту і транспарту, сумеснага навучання і падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў для высокатэхналагічных сектараў эканомік дзвюх краін.

Асобная ўвага падчас інтэрв'ю было нададзена найбольш знакавым праектам беларуска-туркменскага супрацоўніцтва, сярод якіх найважнейшым з'яўляецца будаўніцтва беларускім бокам у Туркменістане Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната па здабычы калійных угнаенняў.

«Наземная частка знаходзіцца практычна на завяршальным этапе, мы хутка скончым. Думаю, што ў бліжэйшыя год-паўтара мы пройдзем і падземную частку. Усё роўна мы вам пабудуем самы сучасны камбінат, і вы будзеце ім ганарыцца. Мы гэта ўмеем рабіць. Мы нядаўна два такія камбінаты дадаткова пабудавалі ў сябе ў гэтых умовах. І мы зробім гэта сімвалам нашых адносін, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Як бы ні было складана, мы задаволеныя, што Туркменістан абраў для рэалізацыі гэтага праекта Беларусь».

Плануецца, што, акрамя часопіса «Туркменістан», інтэрв'ю кіраўніка Беларусі будзе размешчана на сайце туркменскага ўрада, на сайце Turkmenistan.ru, у часопісе МЗС Туркменістана «Знешняя палітыка і дыпламатыя Туркменістана», а таксама распаўсюджана па каналах дзяржаўнай інфармацыйнай службы «Туркмендаўлетхабарлары».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?