Ва Украіне ўзбуджаная крымінальная справа аб падрыве боегатоўнасці ўкраінскай арміі ў дачыненні да міністраў абароны пачынаючы з 1996 года. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага пракурора Анатоль Маціос.

«Ваеннай пракуратурай была адкрыта крымінальная справа па факце неналежнага выканання службовымі асобамі паўнамоцтваў — кіруючым складам міністэрства абароны Украіны і генеральнага штата узброеных сіл Украіны, якія падпісвалі дакументы, абгрунтаванні прадстаўлення ў органы заканадаўчай улады, кабінет міністраў, якія прывялі да таго, што ў нас на паперы было шэсць брыгад (па стане на вясну 2014 года), з якіх удалося сабраць 400 чалавек», — заявіў Маціос.

Паводле ўдакладненых дадзеных, сярод фігурантаў былыя міністры абароны Украіны Аляксандр Кузьмук, што двойчы займаў пасаду кіраўніка абароннага ведамства і ўпершыню заступіў на гэтую пасаду 11 ліпеня 1996 года, а таксама Уладзімір Шкідчанка, Яўген Марчук, Анатоль Грыцэнка, Юры Еханураў, Міхаіл Ежаль, Дзмітрый Саламацін, Павел Лебедзеў, а таксама шэраг начальнікаў генштаба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?