Кампанія школьнікаў зладзіла ў Баранавічах так званы «планкінг» – флэшмоб, які прадугледжвае ляжанне з выцягнутымі рукамі ў самых непрадказальных месцах.

У дэбютнай акцыі пад жыватамі падлеткаў апынуліся прыступкі гарвыканкама і кінатэатра, фантан, пешаходны пераход. Як патлумачыў адзін з удзельнікаў акцыі, школьнік Саша, такім чынам ён і яго сябры хацелі ўразіць гараджан.

«Цяпер модныя рознага кшталту флэшмобы — абліванне вадою, яшчэ штосьці. Таму людзі прызвычаіліся і здзівіць іх нечым вельмі складана. Але мы паспрабавалі, і ў нас атрымалася: мінакі смяяліся, і некаторыя прапаноўвалі легчы побач з намі. Думаю, што ў будучыні прыдумаем штосьці новае і больш эпатажнае», – сказаў Саша.

Даведка: Сусветна вядомым планкінг стаў у 2009 годзе, калі ў прэсе з'явіліся звесткі аб тым, што некалькі брытанскіх дактароў атрымалі штраф за тое, што займаліся планкінгам на працы. Потым гэты флэшмоб распаўсюдзіўся па свеце і розных краінах, атрымаў уласныя назвы, такія як «экстрэмальнае ляжанне», «прыкінься нежывым», «тварам уніз».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?