Шведскі пісьменнік і крытык Хорас Энгдаль, які ўвайшоў у камітэт Нобелеўскай прэміі па літаратуры, напярэдадні ўручэння ўзнагароды паскардзіўся на сучасны стан заходняй літаратуры ў інтэрв'ю La Croix.

Энгдаль лічыць, што пісьменніцкія курсы прывялі ў літаратуру Еўропы і ЗША занадта шмат людзей. Таксама, лічыць ён, пісьменнікам не на карысць буйныя грашовыя гранты. «Разумею, спакуса вялікая. Але гэтыя грошы адразаюць пісьменніка ад грамадства, ствараюць нездаровую залежнасць ад уладаў. Раней пісьменнікі працавалі таксістамі, клеркамі, афіцыянтамі. Сэмюэл Бекет і многія іншыя жылі так. Было цяжка, але яны карміліся самастойна», — падзяліўся разважаннямі Энгдаль.

На думку пісьменніка, літаратурнага ўздыму варта чакаць ад краін Азіі і Афрыкі. «Спадзяюся, літаратурныя багацці Азіі і Афрыкі не зменшацца з-за асіміляцыі і «азаходнівання» гэтых аўтараў», — падзяліўся Энгдаль.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2014 года стане вядомы 9 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?