У 2015 годзе ў Мінску з'явяцца палосы, прызначаныя для руху толькі грамадскага транспарту. Аб гэтым расказаў дырэктар ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў.
«У наступным годзе плануецца ўладкаваць 13,8 км палос, выдзеленых для руху толькі грамадскага транспарту», — канстатаваў Валерый Шкуратаў.
Паводле яго слоў, выдзяленне такіх палос неабходна, каб павялічыць хуткасць руху тралейбусаў і аўтобусаў.
«За апошнія 10 гадоў хуткасць руху грамадскага транспарту ў Мінску не змянілася. І гэта тады, калі з тэхнічнага пункту гледжання ўсё значна рушыла наперад. Гэта звязана з тым, што пастаянна расце колькасць уласных аўтамабіляў, якія значна ўскладняюць рух грамадскага транспарту», — адзначыў Валерый Шкуратаў.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што без кантролю за выкананнем кіроўцамі ўласнага транспарту правіл дарожнага руху ў частцы нявыезду на выдзеленыя палосы не абысціся.
«Калі такі кантроль будзе, гэта дасць магчымасць дысцыплінаваць кіроўцаў», — лічыць спецыяліст.