Сейм Літвы ў аўторак не падтрымаў унесеныя прэзідэнтам Даляй Грыбаўскайце папраўкі, якімі прапаноўвалася скараціць аб'ёмы расійскай тэлевізійнай прадукцыі.

За адпаведныя папраўкі да Закона аб інфармаванні грамадства прагаласавалі 33 парламентарыі, супраць было 13, 49 устрымаліся. За праект галасавалі апазіцыйныя кансерватары і некалькі лібералаў,

супраць галасавалі і устрымаліся кіроўная кааліцыя і прадстаўнікі Выбарчай акцыі палякаў Літвы. Праект вернуты ў апарат прэзідэнта на дапрацоўку.

Прэзідэнт прапанавала замацаваць заканадаўча, каб не менш за 90% усяго аб'ёму рэтрасляваных на ТБ тэлепраграм былі на афіцыйных мовах Еўрасаюза (ЕС), за выключэннем спецыялізаваных (тэматычных) пакетаў.

Прэзідэнт ўнесла свае папраўкі ў сувязі з «частымі інфармацыйнымі атакамі, варожай прапагандай». Па сцвярджэнні прэзідэнцкага апарата, зараз да 30% усіх рэтрасляваных у Літве тэлепраграм складае расійская прадукцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?