Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны заявіла пра ўвядзенне на ўсходзе краіны «рэжыму цішыні».

«7 кастрычніка паводле дасягнутых дамоўленасцей, з 18:00 зноў абвешчаны г.зв. «рэжым цішыні», падчас якога ў зоне АТА павінны быць спыненыя баявыя дзеянні і абстрэлы», — гаворыцца ў паведамленні на сайце інфармацыйнага цэнтра РНБА.

Улады самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі кажуць, што паведамлення аб спыненні агню яны не атрымлівалі.

«Непасрэдна ў вярхоўны савет ніякая інфармацыя не паступала з нагоды «рэжыму цішыні», то бок, афіцыйна ніхто не звяртаўся з боку РНБА ці кагосьці яшчэ», — прыводзіць РІА «Новости» словы віцэ-спікера так званага вярхоўнага савета ДНР Міраслава Рудэнкі.

У той жа час лідар сепаратыстаў пацвердзіў, што ўвечары ў цэнтры Данецка сапраўды было ціха, выбухаў і страляніны не было чуваць.

Абстрэлы ў Данецку спыніліся прыкладна ў 17:00 паводле мясцовага часу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?